09.12.2024

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы 3 снежня прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “Гучы, роднае слова!”. Сёння таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Нашу гімназію на конкурсе прадстаўлялі Макарчук Ганна, вучаніца 2 “А” класа, і Ківеша Елізавета, вучаніца 3 “Б” класа. Іх выступленні адзначаны дыпломамі 3 ступені. Віншуем дзяўчынак! Жадаем творчых поспехаў! Упэунены, што і далей з вашых вуснаў будзе гучаць наша родная мова!