На аснове археалагічнай калекцыі нашага школьнага музея студэнтка спецыяльнасцi "археалогiя" Радзікевіч Аксана Алегаўна пад кіраўніцтвам Гаршкова Аляксандра Дзмітрыевіча, старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ iмя Я.Купалы падрыхтавала навуковую публікацыю пра рэчы Рымскага перыяду эпохі Вялікага перасялення народаў. Вучням было вельмі цікава адчуць дотык да нашага мінулага праз археалогічныя знаходкі, якія патрапілі ў наш музей.