Гістарычная віктарына "Ведай сваіх герояў" была прысвечана славутым дзеячам Беларусі 12-18 стагоддзяў. Асаблівую цікавасць выклікала прэзентацыя коміксаў, прысвечаных Вітаўту Вялікаму, якія стварыла Тарасевіч Анастасія, вучаніца 10 В класа. Вiктарына складалася з двух частак - вiртуальнай i музейнай. Пераможцы атрымалi сертыфiкат на выдатную адзнаку па гiстoрыi.