У рамках "Тыдня фінансавай адукаванасці" для вучняў 10-х і 11-х класаў былі праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы ў розных фарматах і тэматычных напрамках. Як адкрыць і як кіраваць сваім банкаўскім рахункам? Як правільна планаваць пакупкі і як пазбегнуць неабдуманых выдаткаў? Што такое інвестыцыі? Якія рызыкі існуюць і як правільна выбіраць форму інвеставання? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказы вучні разам з настаўнікам.
Паглыбіць веды па гісторыі паспяховага інавацыйнага бізнесу ў Беларусі дапамагла лекцыя-прэзентацыя па гэтай тэме, а таксама экскурсія ў нашым школьным музеі, прысвечаная прадпрымальніцкай дзейнасці Друцкіх-Любецкіх у Гродне ў ХІХ - пачатку ХХ ст.