Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь

Я не ганю землі чужыя
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.

Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Гэтыя словы мы чулі з дзяцінства, мы да іх прывыклі і не можам уявіць сваё жыццё без іх. Многае можа родная земля. Можа накарміць нас цёплым і смачным хлебам, напаіць крынічнай водой, зачараваць прыгажосцю сваёй прыроды, даць сцяжынку ў самастойнае жыццё.

Герб, гімн, сцяг – дзяржаўная сімволіка, якая падкрэслівае, што наша дзяржава – незалежная, вольная самастойная краіна, а ўсе мы, яе жыхары, з’яўляемся грамадзянамі сваёй краіны.